17:15 14.02.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Корбан: Старшынёю мне не стаць, але змяніць партыю магчыма
Алег Корбан прэтэндуе на месца Анатоля Лябедзькі, каб рэфармаваць Аб’яднаную грамадзянскую партыю. Кіраўнік “Маладых дэмакратаў” ужо цяпер прызнае: старшынёю яму не стаць, але змяніць партыю праз сваё вылучэнне магчыма.
27-гадовы актывіст мае намер вылучыць сваю кандыдатуру на бліжэйшым з’ездзе аб’яднання. Перадвыбарчая праграма кандыдата яшчэ не гатовая, але асноўныя яе тэзы, па словах Алега Корбана, рэфармаванне Мінскай гарадской структуры ды актывізацыя моладзі.
- У першую чаргу я хацеў бы скарэктаваць, удасканаліць партыйную працу. Адбываецца так, што маладых людзей кіраўніцтва партыі ігнаруе. З таго я бачу, што кіраўніцтва насамрэч стамілася. Пра персаналіі я пакуль не хачу казаць, але гэта кіраўніцтва Мінскай гарадской арганізацыі АГП. Я думаю, што кіраўнік “Маладых дэмакратаў” павінен стаць намеснікам старшыні партыі, бо адказвае за моладзь і на сённяшні дзень і так з'яўляецца нефармальна яе намеснікам.
У саміх жа партыйцаў на вылучэнне Алега Корбана іншы погляд. Па словах прэс-сакратара АГП Ганны Красулінай, лідар “Маладых дэмакратаў” фактычна адмаўляецца ўдзельнічаць у перадвыбарчай кампаніі, а сваю агітацыю будуе на ілжывых фактах.
- Прайшла канференцыя-справаздача ў Брэсце. На гэтую сустрэчу Алег Корбан не паехаў. Яго актыўнасць выключна ў інтэрнэце на некаторых сайтах. Там было шмат абвінавачванняў у бок кіраўніцтва АГП, якія не адпавядаюць рэчаіснасці. І гэта вельмі лёгка даказваецца. У прыватнасці, там было сказана, што не было ніякай дапамогі па акцыі "Дапамажы дзецям". Але ёсць аплочаныя квітанцыі на паездку для ўдзелу ў гэтай акцыі.
З’езд Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбудзецца сёлета у сакавіку. Апроч выбараў старшыні, партыйцы на ім маюць намер канчаткова вызначыцца з удзелам альбо няўдзелам у парламенцкіх выбарах.
Радыё Рацыя
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |