19:15 24.08.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Карл Більдт запрасіў беларускую апазіцыю ў Стакгольм
Старшыня Рады Еўрапейскага Звязу, міністр замежных спраў Швецыі Карл Більдт запрасіў кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоля Лябедзьку ў Стакгольм.
Як паведаміў Карл Більтд, 17 верасня ён мае намер сустрэцца з “выбітнымі прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі”. Швецыя падчас свайго старшынства ў Еўрапейскім Звязе будзе цягам восені весці дыскусіі па беларускім пытанні і прадстаўляць ЕЗ у палітычным дыялогу з беларускімі ўладамі.
Старшыня Рады ЕЗ адзначыў, што яму “хацелася б мець поўнае разуменне сітуацыі ў Беларусі”. “Сітуацыя ў Беларусі з’яўляецца пытаннем, якое прыцягвае ўвагу палітыкаў, грамадзянскай супольнасці і простых людзей у краінах Еўрапейскага Звязу”, — падкрэсліў Карл Більдт.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |