18:15 16.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
"Кардыёграма" беларускай палітыкі
Беларуская дэлегацыя на гэтым тыдні накіравалася ў ізраільскі Кнэссэт, а міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў пасля візіту ў Варшаву накіраваўся ў Іран. У сваю чаргу з Польшчай назіраецца рэзкае пагаршэнне адносін.
На фоне ўзаемных візітаў чыноўнікаў і міністраў рознага рангу Ірану і Беларусі, афіцыйны Мінск вядзе перамовы з Ізраілем наконт анулявавання віз. З пункту гледжання логікі, кажа аглядальнік Раман Якаўлеўскі, гэта не адпавядае проста здароваму сэнсу. Тут аглядальнік нагадвае, што такая палітыка назіраецца даволі даўно. Іншае пытанне, наколькі такая дзіўная паслядоўнасць прыносіць плён?
Р.Я.: - Што да стасункаў з Ізраілем, то тут не будзе карысці. Расія, вялізная краіна, мае ўжо бязвізавы рэжым з Ізраілем. А Беларусь пакуль у даволі складаных перамовах, якія не прынясуць вынікаў. Ізраільскія палітыкі павінны аглядвацца ў сваіх кроках на выбаршчыкаў.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі на наступным тыдні рыхтуецца візіт беларускай дэлегацыі ў Багдад.
РР: - Што да стасункаў з Польшчай. Чаму адбываецца напружанне адносінаў? Гэта правакацыя, своеасаблівае выкарыстанне перадвыбарчай сітуацыі ў нашай краіне?
Р.Я.: - Цяпер кожная з пералічаных версій мае права на існаванне. Акрамя названага некаторыя палітолагі называюць таксама і стан здароўя кіраўніка краіны.
РР: - Паводле народнай прымаўкі, ворагаў лепш шукаць далёка, а сяброў блізка ад сябе...
Р.Я. - Нагадаю, што Іран рыхтуецца стаць старшынёй у так званым руху недалучэння. А Беларусь сярод еўрапейскіх краін адзіная, хто ўдзельнічае ў гэтым аб’яданні. Што да польскага боку, то пагаршэнне стасункаў з суседзямі не патрэбныя. А вось у асароддзі беларускага боку напружванне адносін магчыма патрэбна. Бо нават візіт Мартынава ў Варшаву пакінуў пасля сябе непрыемнае адценне, што знайшло свае адлюстравана ў польскіх СМІ.
РР: - У чым праявілася гэтае непрыемнае ўражанне?
Р.Я. - У своеасаблівай надменнасці. Ён паводзіў сябе, нібы прэзентаваў звышдзяржаву. Да таго ж адказы яго наконт правоў польскай нацыянальнай меншасці сведчылі, што нібыта ўлады тут ні пры чым. Гэта канфлікт унутры арганізацыі. Акрамя таго нібы МЗС не можа адказваць за дзеянні міліцыі. Лічу, што гэта цынізм памножаны на глупства. У нас што, міліцыя аўтаномная? Гэта не прыгожыя паводзіны адносна палякаў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме