17:47 16.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Карціны, намаляваныя лідарамі АГП, наведаюць еўрапейскія парламенты

akcia-211Карціны, намаляваныя лідарамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі перад дабрачынным распродажам, наведаюць парламенты еўрапейскіх краінаў. Такім чынам дэмакраты маюць намер прыцягнуць увагу да ўласнай сацыяльнай акцыі, а таксама нагадаць еўрапейскім палітыкам пра найноўшыя падзеі ў Беларусі.

Разам з тым, па словах прэс-сакратара АГП Ганны Красулінай, адзін з малюнкаў можа быць перададзены дабрачынцам яшчэ да паездкі ў Еўропу. Лёс прыза вырашыцца заўтра падчас першай прэс-канферэнцыі партыйцаў у гэтым годзе.

- На самай справе мы вырашылі падоўжыць гэтую акцыю, бо яна добра ідзе. Ёсць вялікая колькасць невялікіх ахвяраванняў. Было адно вялікае ахвяраванне. Скажам так, прэтэндэнт на ўручэнне адной карціны ёсць. І паколькі пайшло добра і людзі цікавяцца, то мы падумваем працягнуць гэтую акцыю і прыкідваем выстаўленне гэтай карціны ў галерэі «Ў». А потым мы хочам яе правезці па некаторых еўрапейскіх парламентах. 

Малюнкі, прапанаваныя да набыцця за ахвяраванні, уяўляюць сабой адбіткі далоняў лідараў АГП, а таксама такіх вядомых беларусаў, як Станіслаў Шушкевіч, Зінаіда Бандарэнка, Юры Хашчавацкі, Святлана Калінкіна ды многіх іншых.

Дабрачынная акцыя была абвешчана дэмакратамі напярэдадні Новага года, а атрыманыя грошы палітыкі абяцаюць накіраваць у дзіцячыя дамы, а таксама на падтрымку тых, хто пацярпеў ад рэпрэсій уладаў.

www.new.racyja.com

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме