23:45 29.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Кансьпіратыўны сход «Маладой Беларусі»
У Менску адбыўся ўстаноўчы сход руху “Маладая Беларусь”. У ім узялі ўдзел 53 дэлегаты з розных рэгіёнаў краіны.
Сход праходзіў фактычна ў кансьпіратыўных умовах. Прэс-сакратар «Маладой Беларусі» Цімафей Дранчук кажа, што на мерапрыемства сьвядома не паклікалі гасьцей і журналістаў, каб з боку ўладаў ня ўзьнікла перашкодаў: «Нават дэлегаты зьбіраліся ў розных месцах, і толькі за 15 хвілінаў да пачатку ім паведамлялі, дзе пройдзе сход».
Арганізатары мерапрыемства паведамляюць: «Улічваючы пляны актывістаў “Маладой Беларусі” прыняць удзел у мясцовых выбарах у якасьці кандыдатаў, было вырашана неадкладна правесьці устаноўчы сход, і цягам бліжэйшага тыдня падаць дакуманты на рэгістрацыю грамадзкага аб’яднаньня “Рух “Маладая Беларусь” у Міністэрства юстыцыі.
У сходзе прынялі ўдзел актывісты “Маладой Беларусі” з г.Менску, Менскай, Гарадзенскай, Магілёўскай і Віцебскай вабласьцей Беларусі, агульнай колькасьцю 53 асобы.
На сходзе былі абмяркаваныя пляны “Маладой Беларусі” адносна ўдзелу ў выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў, удзелу ў прэзыдэнцкай кампаніі, а таксама прайшлі выбары старшыні руху “Маладая Беларусь”, кіраўнікоў вабласных і гарадзскіх арганізацый “Маладой Беларусі” і кантрольна-рэвізійнай камісіі.
На пасаду старшыні руху “Маладая Беларусь” было высунута дзве кандыдатуры. Шляхам адкрытага галасаваньня за Зьміцера Касьпяровіча прагаласавала 40 прысутных, за Артура Фінькевіча 10, і тры асобы ўстрымалася.
Былі абраныя кіраўнікі рэгіянальных арганізацый “Маладой Беларусі”, а таксама кіраўнік “Маладой Беларусі” па Менску. Ім стаў Валеры Саковіч, адзін з заснавальнікаў руху “Маладая Беларусь”.
Напрыканцы сходу актывістамі “Маладой Беларусі” адзінагалосна была прынятае рашэньне прымаць удзел у мясцовых выбарах і высунуць шэраг сваіх кандыдатаў у дэпутаты, а таксама рыхтавацца да прэзыдэнцкай кампаніі.
Новаабраны старшыня руху “Маладая Беларусь” Зьміцер Касьпяровіч заявіў: “Цягам тыдня мы пададзім дакуманты ў Міністэрства юстыцыі, і
паглядзім, наколькі прагрэсуе ў Беларусі так званая “лібэралізацыя”.
Паралельна мы рыхтуемся да мясцовых выбараў. Шэраг актывістаў “Маладой Беларусі” плянуюць высунуць свае кандыдатуры на мясцовыя выбары, і я таксама пляную прыняць удзел.
Што тычыцца прэзыдэнцкіх выбараў, я лічу неабходным аб’яднацца ўсім моладзевым арганізацыям, забыцца на амбіцыі і разам ісьці да перамогі адзінага дэмакратычнага кандыдата ў Прэзідэнты”».
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме