15:30 11.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Канфлікт вакол індустрыяльнага парку набірае абароты (Відэа)
Канфлікт вакол планаў пабудовы беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку набірае абароты.
Кітайскія інвестары атрымліваюць 8000 га зямлі ў арэнду на 99 гадоў. У зону забудовы трапляюць 15 вёсак, 30 дачных кааператываў і дзіцячыя летнікі. З гэтым не пагаджаюцца мясцовыя жыхары ды гаспадары лецішчаў.
«Праз 10–20 гадоў тут будзе процьма кітайцаў. Іх будзе вельмі шмат. Яны запалоняць усю нашую зямлю. Нашыя дзеці і ўнукі ўжо будуць дзяліць нашую зямлю, спрадвечна беларускую, з кітайцамі, – падзялілася сваёй асцярогаю з журналістамі жыхарка адной з навакольных вёсак. – Мяне гэта абурае да глыбіні душы, бо не запыталі народ, ці народ пагодзіцца з тым, каб тут будаваліся індустрыяльныя паркі, не важна якой рэспублікі – кітайскай або югаслаўскай».
Дзеянні мясцовых уладаў выклікаюць абурэнне ў жыхароў Смалявіцкага раёну – яны вінавацяць мясцовых чыноўніках у цынізме і спробах падмануць людзей. «Пачалі тлумачыць, маўляў, нашая вёска вымірае і таму трэба «разбавіць» яе кітайцамі. Мы, натуральна, пачалі абурацца. Больш за тое, у іншых вёсках, я абсалютна дакладна ведаю, прымушалі людзей выступаць за будаўніцтва кітайскага індустрыяльнага парку», – распавядае пра сустрэчу з прадстаўнікамі мясцовых уладаў Валянціна Каляка, жыхарка вёскі Заямнае.
Тым часам на вышэйшым узроўні чыноўнікі запэўніваюць, што пабудова індустрыяльнага парку не закране інтарэсаў мясцовых жыхароў і гаспадароў лецішчаў. «Мы дамовіліся з кітайскім бокам і ўнеслі гэта ва ўказ, што парк будзе асвойвацца толькі на свабодных тэрыторыях», – цытуе віцэ-прэм’ера Анатоля Тозіка дзяржаўнае агенцтва «БЕЛТА».
У снежні абедзве палаты беларускага парламенту ратыфікавалі пагадненне паміж урадамі Беларусі і Кітаю аб беларуска-кітайскім індустрыяльным парку, падпісанае ў Менску 18 верасня 2011 г. Асноўныя кірункі дзейнасці парку: тонкая хімія, нана- і біяфармацэўтыка, машынабудаванне, электроніка.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |