12:30 28.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Кампанія «Дапамажы дзецям» працягваецца
27 сакавіка актывісты “Маладых дэмакратаў” наведалі Грозаўскую школу-інтэрнат Капыльскага раёну (Мінская вобласць). Візіт праходзіў у межах дабрачыннай кампаніі “Дапамажы дзецям!”, якую “Маладыя дэмакраты” праводзяць ужо болей за 12 месяцаў.
“Напачатку мы сустрэліся з кіраўніцтвам школы-інтэрнату, выслухалі існуючыя праблемы гэтай установы, а таксама актуальныя пытанні з жыцця капыльскага рэгіёна. Пасля размовы і агляду ўстановы для нас зрабілася відавочным, што гэтая школа, як не дзіва для рэгіёна, мае сучасны выгляд ды задавальняе амаль усе патрэбы яго выхаванцаў. Але ў той жа час, поспех установы заключаецца не ў сістэмнай падтрымцы дзяржавы, а ў першую чаргу, як мы даведаліся, дзякуючы дапамозе італьянскіх і ірландскіх дабрачынцаў. Апроч таго, з дапамогай гэтых спонсараў дзеці-сіроты 2 разы у год наведваюць заходнія еўрапейскія краіны, дзе іх з радасцю і пашанай прымаюць шматлікія сем’і. Але вось у роднай Беларусі ім не хапае ўвагі і неабходнай падтрымкі з боку нашай улады (ва ўстанове дэфіцыт педагогаў, няма свайго псіхолага і псіхатэрапеўта), таму наш сённяшні візіт быў для іх прыемным і цікавым сюрпрызам”, - каментуе ўдзельнік акцыі Дзмітрый Сільчанка.
Пасля размовы з кіраўніцтвам школы-інтэрнату, актывісты завіталі ў актавую залу, дзе іх ужо чакалі дзеці. Перад прысутнымі выступіў лідар “Маладых дэмакратаў” Алег Корбан, які расказаў аб кампаніі і тых людзях, што дапамагаюць у яе здзяйсненні. У адказ на гэта дзеці вырашылі апавесці пра сябе і свой край, а таксама зачытвалі свае ўлюблёныя вершы. Пасля зладжанай ініцыятыўнай прэзентацыі, актывісты арганізавалі ўзнагароджванне выступоўцаў і ўсіх астатніх – менш актыўных дзяцей. На гэтай аптымістычнай ноце акцыя завяршылася пад шквал апладысментаў і слоў удзячнасці. З зараджаным пазітывам дэлегацыя “Маладых дэмакратаў” паспяхова вярнулася дадому.
Кампанія “Дапамажы дзецям!” працягваецца! Наступны візіт плануецца ў траўні, у адну са школ-інтэрнатаў паўночнай часткі Мінскай вобласці. Падтрымаць працэс кампаніі можна ў любы працоўны дзень, завітаўшы ў наш офіс (Мінск, вул. Веры Харужай, 22 – 1701) з адпаведнымі ахвяраваннямі, рэчамі, кнігамі, канцтаварамі, цацкамі, гульнямі і г.д.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |