15:30 17.04.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу гомельскай актывісткі АГП
Гомельская актывістка АГП Зінаіда Шуміліна атрымала з Жэневы паведамленне аб рэгістрацыі яе скаргі, згодна з якой 23 лютага 2011 года яна сумесна з іншымі неабыякавымі грамадзянамі звярнуліся ў Гомельскі гарвыканкам па дазвол на правядзенне ў абласным цэнтры серыі пікетаў у падтрымку экс-кандыдатаў у прэзідэнты і членаў іх выбарчых штабоў.
Гарадскія ўлады не дазволілі ні адно з шаснаццаці заяўленых масавых мерапрыемстваў. Раённы суд стаў на бок гарвыканкама, а абласны суд зацвердзіў рашэнне раённага. Таксама і Вярхоўны суд, дзе абскарджвалася рашэнне, не задаволіў ні адной скаргі. Такім чынам, унутраныя сродкі прававой абароны былі вычарпаныя, засталося спадзявацца на міжнародную інстанцыю - Камітэт ААН па правах чалавека.
У скарзе З.Шуміліна сумесна з іншымі заяўнікамі паказваюць, што ў амаль 500-тысячным горадзе Гомелі ўлады вызначылі толькі адно месца для правядзення пікетаў і мітынгаў, а за правядзенне мірных сходаў грамадзяне, згодна з рашэннем гарвыканкама, павінны яшчэ і заплаціць - міліцыі, хуткай дапамогі і камунальным службам.
"Нам не зразумела, для дасягнення якой мэты абмежавана наша права на правядзеньне мірных сходаў для выказвання свайго меркавання. Лічым, што забарона мясцовых уладаў на правядзенне мірных сходаў не з'яўляецца неабходным у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны здароўя, правоў і свабоды іншых асоб", - напісала у ААН актывістка.
Зінаіда Шуміліна просіць Камітэт ААН ўсталяваць факт парушэння іх правоў на свабоду правядзення мірных сходаў і свабоду выказвання меркавання з боку дзяржавы і рэкамендаваць беларускаму ўраду прывесці закон "Аб масавых мерапрыемствах" у адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі.
Нагадваем, што гэта ўжо 129-я скарга, пададзеная грамадзянамі Беларусі ў гэтую ўплывовай міжнародную інстанцыю.
www.spring96.org
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |