12:45 06.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Кацора абскарджвае ў ААН штраф за Народны сход
5 сакавіка гомельскі актывіст АГП Уладзімір Кацора звярнуўся са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека.
Кацора лічыць, што беларускія ўлады ў асобе міліцыянераў, затрымаўшы яго за арганізацыю Народнага сходу і пакараўшы штрафам, парушылі артыкулы 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, а менавіта права на свабоду распаўсюду інфармацыі і мірных сходаў.
Актывіст АГП быў затрыманы 8 кастрычніка, у дзень правядзення Народнага сходу, а 10 кастрычніка суд прызнаў яго вінаватым у парушэнні артыкулу 23.34 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства) і пакараў штрафам у памеры 350 тысяч рублёў. Уладзімір Кацора не згадзіўся з пастановай раённага суда, і абскардзіў яе ў вышэйстаячых інстанцыях – абласным і Вярхоўным судзе. Але скаргі не былі задаволены.
У звароце ў Камітэт ААН Уладзімір Кацора нагадвае, што Народны сход праводзіўся менавіта ў адпаведнасці з законам «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах». Разам з тым, на судзе Уладзіміру Кацору інкрымінавалі парушэнне закону «Аб масавых мерапрыемствах».
«Супрацоўнікі міліцыі не мелі законнага права кваліфікаваць мае дзеянні нормамі закону «Аб масавых мерапрыемствах», паколькі гэтыя дзеянні па распаўсюджванні друкаванай прадукцыі з заклікамі да ўдзелу ў мясцовым сходзе рэгулююцца законам «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах». Маё права на свабоду правядзення мірных сходаў было абмежавана, а па якой прычыне – ні міліцыя, ні суд мне гэтага не патлумачылі», - каментуе Уладзімір Кацора.
Ён лічыць, што артыкул 8 закона «Аб масавых мерапрыемствах» абмяжоўвае права на свабоду распаўсюджвання інфармацыі і не можа адпавядаць міжнародным абавязкам Рэспублікі Беларусь, паколькі не матывавана інтарэсамі дзяржаўнай ці грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя ці абароны правоў і свабоды іншых асоб.
Уладзімір Кацора просіць Камітэт ААН разглядзець яго скаргу, вызначыць факт парушэння з боку дзяржавы яго правоў, гарантаваных артыкуламі 19 і 21 Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, і раіць Беларусі прывесці нормы закону «Аб масавых мерапрыемствах» у адпаведнасць з міжнароднымі абавязкамі.
www.spring96.org
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |