21:45 17.02.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
«Кааліцыя шасьці» абмеркавала прапановы АГП па выбарчай кампаніі
Стратэгію выбарчай кампаніі, якую прапануе Аб’яднаная грамадзянская партыя, 17 лютага абмеркавалі яе партнэры па «кааліцыі шасьці».
«Сёньня мы разглядалі выключна практычныя, можна нават сказаць, тэхналягічныя пытаньні, — сказаў Радыё Свабода ўдзельнік нарады, намесьнік старшыні АГП Леў Марголін. — Мы ўсе прызналі, што сапраўдных выбараў няма і не прадбачыцца. Амаль усе за тое, каб гэтыя выбары ігнараваць.
Але вось якім чынам гэта рабіць, каб атрымаць найбольшы плён — тут ёсьць некаторыя разыходжаньні. Таму абмяркоўвалі неабходнасьць таго, ці трэба, каб усе нашы кандыдаты былі выключна партыйцамі, на якім этапе ім зьняцца з гонкі, якія ўмовы выставіць уладам, які павінен быць агульны мэсыдж і г.д.»
Сутнасьць стратэгіі АГП у тым, каб не прывязваць сваю дзейнасьць да восеньскіх выбараў, а скарыстаць гэтую кампанію выключна для інфармацыйнай працы — давесьці праўду пра становішча ў краіне празь дзяржаўныя тэлебачаньне, радыё і друк, што дазваляе выбарчае заканадаўства. Дзеля гэтага АГП прапануе, каб абсалютна ўсе вылучэнцы былі сябрамі зарэгістраваных палітычных партыяў і падпарадкоўваліся партыйнай дысцыпліне.
На думку лідэраў АГП, такі плян больш эфэктыўны, чым звычайны байкот.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў маюць адбыцца ў верасьні 2011 году.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |