01:30 11.02.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
КДБ спрабуе вербаваць маладафронтаўцаў
Чэкісты прапанавалі “супрацоўніцтва” гомельскаму студэнту. Той адмовіўся. І цяпер чакае магчымых праблемаў з вучобай. І гэта не першы выпадак.
Дзмітрый Фяськоў навучаецца на другім курсе Гомельскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжу. Напрыканцы тыдня яго выклікала намесніца дырэктара па выхаваўчай працы Святлана Сарвірава. Педагог пакінула юнака ў сваім кабінеце сам-насам з супрацоўнікам упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці.
Паводле Дзмітрыя Фяськова, чэкіст цікавіўся “Маладым Фронтам”, распытваў пра гомельскага маладафронтаўца Андрэя Цянюту: з кім сябруе, чым займаецца ў вольны час і да т.п. Потым суразмоўца прапанаваў Дзмітрыю паведамляць пра дзейнасць арганізацыі ў КДБ, ад чаго хлопец адмовіўся.
Андрэй Цянюта так каментуе інцыдэнт:
– Мы маем яшчэ адзін прыклад псіхалагічнага ўздзеяння, улады хочуць “патушыць” маладзёвую хвалю супраціву.
Андрэй не выключае, што цяпер кіраўніцтва каледжа паспрабуе адлічыць Дзмітрыя Фяськова.
Надзея на адно: менавіта Святлана Сарвірава распрацавала “Метадычныя рэкамендацыі” па правах чалавека. У дакуменце адзначаецца: у навучэнцаў “з развітай прававой свядомасцю непарушнасць правоў і свабод чалавека глыбока засвоеная, успрымаецца як штосьці натуральнае”. Сярод задач у рэкамендацыях названа “выхаванне пачуцця годнасці і ўсведамлення самакаштоўнасці асобы”. Можа, педагог будзе кіравацца не палітычнай мэтазгоднасцю, а ўласнымі прынцыпамі?
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |