17:00 06.08.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
КДБ прыслаў у царкву вадаправодчыкаў
Мінскія гарадскія ўлады ўзмацнілі ціск на пратэстанцкую царкву "Новае жыццё". Пра гэта "Еўрарадыё" паведаміў юрыст царквы Сяргей Луканін.
Пастара царквы Вячаслава Ганчарэнку выклікалі ў пракуратуру Маскоўскага раёна сталіцы на 7 жніўня. Нагодай для выкліку стала тое, што вернікі ўжо тры гады не аддаюць уладам будынак, прыстасаваны пад царкву.
Сяргей Луканін: Нашага пастара ўжо запрашалі па гэтай тэме ў пракуратуру, ужо былі яму пагрозы турэмнага зняволення. Але ў той час усё скончылася рашэннем суда і штрафам у 350 тысяч рублёў.
Акрамя таго, улады зноў перавялі на рахунак царквы 37,5 млн рублёў — нібыта ў якасці кампенсацыі за будынак (гэта прыкладна раўняецца 8 доларам за 1 кв.м). Грошы пратэстанты вярнулі назад.
Таксама да царквы прыходзілі прадстаўнікі "Мінскводаканалу". Яны меліся праверыць, ці не падключылася царква незаконна да сістэмы водазабеспячэння. Прыватным чынам работнікі паведамілі вернікам, што выконваюць загад спецслужбаў:
Сяргей Луканін:Яны ў прыватных гутарках паведамлялі нам, што на самой справе ўпершыню за гісторыю іх арганізацыі прыйшоў ліст з КДБ. У ім супрацоўнікі КДБ папрасілі, мякка кажучы, каб яны даведаліся, ці ёсць вада ў будынку нашым і, калі ёсць, адкуль мы яе бярэм.
Па словах Сяргея Луканіна, улады відавочна намерыліся канчаткова вырашыць праблему з "Новым жыццём" жорсткім, сілавым метадам.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |