23:00 01.09.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
КДБ прымусіў звольніць моладзевую актывістку
Да дырэктара замежнага прадпрыемства, дзе працавала міжнародны каардынатар руху “Маладая Беларусь” Кася Галіцкая, 31 жніўня завітаў палкоўнік КДБ. Ён прымусіў замежніка звольніць з працы актывістку. Пра гэта паведаміла прэс-служба моладзевага руху "Маладая Беларусь".
Ніколі ніякіх заўвагаў ці непаразуменьняў на працы ў Касі не было, і звальненьне стала для яе нечаканым. "Гэта другое за тры гады звальненьне Касі з працы па палітычных матывах. Раней Кася неаднаразова затрымлівалася супрацоўнікамі міліцыі і некалькі разоў адбывала пакараньне ў спецпрымальніку-размеркавальніку на вул. Акрэсьціна", — адзначаецца ў паведамленьні прэс-службы руху.
Яго прадстаўнікі лічаць, што ў дачыненьні да моладзевых дэмакратычных актывістаў пачалася новая хваля рэпрэсіяў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме