22:33 09.04.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
"Ківач" у дзеянніЛукашэнка: мы асуджаны жыць разам з Расіяй!
Чаканы рэверанс: сёння на сустрэчы з губернатарам Ленінградскай вобласці Валерыем Сердзюковым Лукашэнка запэўніў, што «будучыні без Расіі мы не бачым, мы асуджаны жыць разам з Расіяй».
Гэта адбылося праз лічаныя дні пасля таго, як у Светлагорску ён вербальна адбамбіўся па Маскве. І, як памятаеце, забараніў сваім чыноўнікам поўзаць на каленях па расійскіх кабінетах.
Традыцыйная тактыка ківача у дзеянні. Трэба змікшаваць папярэднія выпады, выліць порцыю бальзаму на душы расійцаў.
Дарэчы, на сёння ў Лукашэнкі запланавана яшчэ і сустрэча з сакратаром Рады бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым. Імаверна, будзе яшчэ адна порцыя таго ж бальзаму.
А напярэдадні вайскоўцы рэкламавалі запланаваныя на восень шырокамаштабныя супольныя манеўры. Падчас крызісу будуць выстрэльваць мільёны долараў у белы свет як у капейку, трэніруючыся адбіваць імаверную агрэсію супраць саюзнай дзяржавы. Таксама бальзам на душу маскоўскім вялікадзяржаўнікам.
Між тым беларускі бок разлічвае паймець канкрэтныя выгады ад вайсковай кааперацыі, у прыватнасці задарма ці танна атрымаць зенітна-ракетныя комплексы С-400.
А вось дэ-факта саступаць кантроль над супрацьпаветранай абаронай ці пасылаць салдат у гарачыя пункты згодна з дамовай пра калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання Мінск, будзьце ўпэўнены, не разгоніцца. У Крамлі пра гэта, бадай, здагадваюцца. Аднак робяць выгляд, што ўсё на поўным сур’ёзе.
Расія хоць і выглядае грозна, але часта, як вялікае дзіця, задавальняецца цацанкамі. Атрымаўшы вербальную поўху, неўзабаве ўжо зноў цешыцца салодкай рыторыкай пра міфічнае братэрства. Што і трэба беларускаму боку для балансавання ў замежнай палітыцы.
P.S. З выказванняў Лукашэнкі можна зрабіць выснову, што Мядзведзеў па тэлефоне асабіста высвятляў у яго, чаму адсеклі расійскія каналы («Мы дамовіліся з прэзідэнтам Расіі, што кіраўнікі адміністрацый дакладна ўрэгулююць гэтыя пытанні»).
Сёння беларускі кіраўнік, відаць, паўтараючы тэзы, даводзіў Сердзюкову, што праблема высмактана з пальца. Але потым, як гэта часта бывае, не ўтрымаўся, выліў крыўду: маўляў, «Беларусь наогул не прадстаўлена ў медыйнай прасторы Расіі». І ўдакладніў: «А калі і прадстаўлена, то прэзідэнт — ідыёт і дзеці ў яго ненармальныя, жулікі ды прайдзісветы».
P.P.S. І самая свежая навіна: заўтра Лукашэнка ляціць у Маскву. Сапраўды, ківач пайшоў у адваротны бок.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |