13:45 06.09.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Кіргіскі амбасадар у Беларусі падала ў адстаўку
Амбасадар Кіргізстану ў Беларусі і сталая прадстаўніца гэтай краіны ў розных органах СНД Ішэнкуль Балджурава падала ў адстаўку.
Інфармацыйнае агенцтва «24.kg» са спасылка на ўласныя крыніцы паведамляе, што цяпер Ішэнкуль Балджурава знаходзіцца ў Кіргізстане. Амбасадар мае намер пакінуць сваю пасаду паводле ўласнага жаданьня. Прашэньне аб адстаўцы яна перадала непасрэдна прэзыдэнту Розе Атунбаевай у суботу.
Пакуль невядома, якое рашэньне прыме Роза Атунбаева.
Раней у сваім інтэрвію “Свабодзе” амбасадар Балджурава прызнавала, што сытуацыя з экс-прэзыдэнтам краіны Курманбекам Бакіевым, які атрымаў прытулак у Беларусі і якога адмаўляюцца выдаваць Бішкеку беларускія ўлады, наклала адбітак на міждзяржаўныя адносіны. Паводле яе словаў, перадусім гэтым фактам абураныя бацькі і сваякі тых, хто загінуў падчас сёлетніх красавіцкіх падзеяў у Кіргізстане. Аднак Балдужарава адзначыла, што, нягледзячы на гэта, цёплае стаўленьне кіргізаў да беларусаў агулам не зьмянілася.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме