14:46 17.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Кіраўніцтва АГП не рыхтавала выключэння Дзмітрыева
Кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі не рыхтавала выключэння Андрэя Дзмітрыева з аб’яднання, а прынятае рашэнне стала для Анатоля Лябедзькі нечаканасцю.
Разам з тым, па словах палітыка, адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў вялікая частка партыйцаў выступала за тое, каб пазбавіць кіраўніка перадвыбарчага штаба Уладзіміра Някляева партыйнага сяброўства. Што і было зроблена на мінулым тыдні на паседжанні гарадской арганізацыі АГП.
Па словах Анатоля Лябедзькі, ён не быў запрошаны на гэта паседжанне, таму і на прынятае рашэнне сваім меркаваннем не ўплываў.
- Для мяне гэта было нечаканасцю. Разам з тым, пасля прэзідэнцкай кампаніі паўстаў шэраг пытанняў. Рэакцыя людзей на тое, што адбылося, была розная. Як мінімум, я выдзяляю 3 сегменты. Першы – не заўважаць, што быццам нічога не адбылося. Другая група была радыкальная, яны гаваралі, што «людзі праявілі слабасць, мы павінны радыкальна вырашаць гэта пытанне». Трэцы падыход – даць час людзям самастойна вызначыцца з гэтым пытаннем, якое не столькі палітычнае, а маральнае. Што датычыць кіраўніцтва, то мы стаялі на пазіцыі трэцяга падыходу.
Былы кіраўнік перадвыбарчага штаба Уладзіміра Някляева 10 студзеня быў выключаны мінскай гарадской арганізацыяй Аб’яднанай грамадзянскай партыі з фармулёўкай «за нанясенне палітычнай шкоды партыі».
Пасля арышту на Плошчы 20 студзеня мінулага года Андрэй Дзмітрыеў у эфіры афіцыйнага беларускага тэлебачання назваў дзеянні супрацоўнікаў міліцыі 19 снежня прафесійнымі і законнымі.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |