17:48 04.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
«Юры Захаранка быў сапраўдным грамадзянінам Беларусі»
Так кажуць пра зніклага 7 траўня 1999 году генерала Юрыя Захаранку людзі, якія добра ведалі яго. Так лічыць і сябра Нацкаму АГП Аляксандр Дабравольскі, якому давялося шмат кантактаваць і працаваць з Юрыем Захаранкам.
“Юры Захаранка быў моцным, прынцыповым і харызматычным чалавекам, - распавёў сайту ucpb.orgАляксандр Дабравольскі. – І гэтым ён вельмі не падабаўся Лукашэнку. А яшчэ таму, што мог быць вельмі паспяховым яго канкурэнтам на наступных выбарах. І калі б Захаранка ўдзельнічаў у выбарах, то мог бы перамагчы, бо карыстаўся велізарным аўтарытэтам у Міністэрстве ўнутраных справаў, сярод міліцыянераў. Ён сапраўды пачаў змагацца з карупцыяй і, думаю, гэта было асноўнай прычынай таго, чаму быў зняты Лукашэнкам з пасады міністра ўнутраных спраў.
Захаранка хацеў, каб праваахоўныя органы падпарадкоўваліся закону, а не загадам, якія супярэчаць гэтаму закону. Я хачу нагадаць яго вядомыя словы, якія прагучалі ў інтэрв’ю, што ўвайшло ў фільм “Звычайны прэзідэнт”. Ён сказаў, што, “які б не быў загад, Канстытуцыю парушаць я не буду, закон парушаць я не буду”. Вось такія людзі павінны працаваць у дзяржаўным апараце Рэспублікі Беларусь, а не тыя, хто забываецца пра людзей і Канстытуцыю, каб толькі выканаць загад і такім чынам забяспечыць сабе дабрабыт. Сёння нам вельмі не хапае нам такіх людзей, як Юры Захаранка.
Ён быў сябрам палітрады АГП і ўдзельнічаў у прыняцці ўсіх стратэгічных рашэнняў, быў чальцом нашай каманды, і асноўны ўдар прыйшоўся па Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Не зразумела як памёр Генадзь Карпенка, быў выкрадзены Юры Захаранка, знік Віктар Ганчар. Усе гэтыя злачынствы хаваюцца цяперашняй уладай. І я думаю, каб адчуць сябе свабоднымі ад страху, аднавіць пачуццё ўласнай годнасці грамадзяне Беларусі павінны штосьці зрабіць. І калі гэта адбудзецца, то адбудуцца і перамены ў нашай краіне, а таксама адкрыецца тое, што насамрэч здарылася з Юрыем Захаранкам, Віктарам Ганчаром, Анатолем Красоўскім і Дзмітрыем Завадскім.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |