21:00 01.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Ёрг Форбрыг: Эўропа павінна закруціць Лукашэнку гайкі
Ёрг Форбрыг, дырэктар Фонду ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі, які зьяўляецца складовай часткай Нямецкага фонду Маршала, лічыць, што цяперашняе абвастрэньне дыпляматычных адносін паміж Менскам і Брусэлем Эўропа павінна максымальна скарыстаць для ажыцьцяўленьня палітычных пераменаў у Беларусі.
Прапануем вам пераклад фрагмэнту артыкулу Ёрга Форбрыга, апублікаванага ў сёньняшнім выданьні The New York Times:
«Шмат хто ў Беларусі і за мяжой ламае сабе галаву і пытаецца, што прымусіла Лукашэнку распачаць гэтую атаку. Некаторыя спасылаюцца на ягоную ірацыянальнасьць, якую ён часта выкарыстоўваў у мінулым, каб заблытаць апанэнтаў і атрымаць перавагу над імі. Іншыя бачаць у гэтым сьвядомы манэўр, каб даць адпор Эўропе цяпер з мэтай дамагчыся саступак пазьней. Яшчэ іншыя бачаць дэманстрацыю адданасьці Ўладзімеру Пуціну. У кожным выпадку Эўропа павінна скарыстацца магчымасьцю, якую даў ёй Лукашэнка, і імкнуцца да пераменаў.
Па-першае, хуткае і аднадушнае рашэньне з боку ЭЗ адклікаць усіх сваіх амбасадараў зь Беларусі стала нечаканасьцю для Лукашэнкі. У мінулым ён пасьпяхова гуляў на супярэчнасьцях паміж эўрапейскімі краінамі і іх эканамічнымі інтарэсамі, каб не дапусьціць дасягненьня кансэнсусу, напрыклад, адносна санкцыяў супраць Беларусі.
Па-другое, Лукашэнка адмовіўся ад аднаго з апошніх рычагоў у сваіх адносінах з ЭЗ. Раней ён мог чакаць нармалізацыі палітычных адносін і, магчыма, нейкай дапамогі з Захаду ў абмен на вызваленьне палітычных вязьняў. Цяпер нейкае збліжэньне павінна быць увязанае з сыходам Лукашэнкі.
Па-трэцяе, Эўропа ўжо доўгі час спрабуе трансфармаваць сваё асуджэньне парушэньняў правоў чалавека пры Лукашэнку ў эфэктыўныя захады супраць яго рэжыму. Эўрапейскія санкцыі на сёньняшні дзень маюць толькі сымбалічнае значэньне. Канфлікт на гэтым тыдні варта скарыстаць для прыняцьця разумных і эфэктыўных эканамічных санкцыяў у дачыненьні да канкрэтных асобаў і кампаній, якія фінансуюць рэжым Лукашэнкі».
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |