13:00 02.04.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Ярмошына: Магчымая дата выбараў — 23 верасьня
На выбарах у Палату прадстаўнікоў ня будуць усталёўваць вэб-камэры. Ці запрашаць назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЭ, вырашыць Лукашэнка.
Указ пра прызначэньне выбараў у Палату прадстаўнікоў можа зьявіцца ў чэрвені, паведаміла журналістам у Палаце прадстаўнікоў старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Яна дадала, што самай верагоднай зьяўляецца дата — 23 верасьня.
«Свабода» пацікавілася, ці будуць на выбары запрошаныя назіральнікі ад БДІПЧ АБСЭ?
Ярмошына адказала: «Гэта вельмі складанае пытаньне, улічваючы іх ранейшыя паводзіны. Таму рашэньне будзе прымаць кіраўнік дзяржавы.»
Адказваючы на пытаньне «Свабоды», што можна пераняць з досьведу расейскіх выбараў, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошыня адказала: «Нейкія невялічкія зьмены могуць быць. Але што тычыцца прынцыповых — такія як ужываньне вэб-камэраў — такога ня будзе.»
«ЦВК зьвярнулася да спэцыялістаў Белтэлекаму з просьбай падлічыць, колькі будзе каштаваць набыцьцё і ўсталёўка вэб-камэраў. Яны адказалі, што толькі набыцьцё тэхнікі без падключэньня будзе каштаваць 4,5 млн. даляраў — а гэта палова ўсяго бюджэту кампаніі. Таму мы ня можам пайсьці на такі крок», — заявіла Ярмошына.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |