17:31 30.06.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Яраслава Раманчука чакаюць у Кіеве
1-2 ліпеня ў Кіеве адбудзецца Міжнародная канферэнцыя “Ліберальныя падыходы да пераадолення эканамічнага крызісу”. Яе арганізуе Фонд Фрыдрыха Наўмана на Украіне пры падтрымцы ўладаў Украіны.
У працы канферэнцыі прымуць удзел такія зоркі сусветнай палітыкі, як Лешак Бальцэровіч, Ігар Буракоўскі, Андрэй Іларыёнаў, іншыя вядомыя прадстаўнікі еўрапейскіх структур, ураду і парламента Украіны. Беларусь на форуме будзе прадстаўляць кандыдат у прэзідэнты ад АГП, эканаміст Яраслаў Раманчук.
Канферэнцыя прысвечана аналізу сітуацыі ў кантэксце крызісу, а таксама распрацоўцы рэкамендацый для яго больш хуткага пераадолення ў краінах нашага рэгіёна.
“Я буду на гэтай канферэнцыі выступаць з дакладам наконт бюджэтнай і падатковай сістэмы, рабіць свае прапановы, якія я агучыў у праграме “Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі”, – распавёў нашаму сайту Яраслаў Раманчук. – Гэта, па сутнасці, інавацыйны падыход, які пасуе як для нашай краіны, так і для Украіны, Малдовы, Расіі.
Мы мяркуем грунтоўна абмеркаваць праграму “Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі” з прафесарам Бальцэровічам, а таксама з Андрэем Іларыенавым, якія з’яўляюцца людзьмі з велізарным досведам працы ў органах дзяржаўнай улады. Гэта людзі, якія канструявалі і рабілі рэформы. Таму, каб наша праграма эканамічных рэформ была яшчэ больш набліжана да рэальнасці, іх пункт гледжання будзе вельмі дарэчы”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме