18:15 08.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Яраслаў Раманчук сустрэнецца з Еўракамісарам Штэфанам Фюле

Сёння ў Мінск прылятае камісар Еўразвязу па пытаннях пашырэння Еўразвязу і еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле. На працягу двух дзён адбудуцца яго сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, Сяргеем Мартынавым, прадстаўнікамі апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і прэсы.

На сённяшні вечар запланаваная сустрэча Штэфана Фюле з кандыдатам ў прэзідэнты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраславам Раманчуком.

“Падчас сустрэчы гаворка пойдзе пра нашу пазіцыю напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі, пра нашу праграму  і нашы прапановы, - паведаміў напярэдадні Яраслаў Раманчук. - Таксама мы прапануем Штэфану Фюле нашы рэкамендацыі, як павінен паводзіць сябе Еўрапейскі звяз, каб як мага хутчэй разарваць самаізаляцыю Беларусі і надаць вартасць працэсу дэмакратызацыі ў нашай краіне”.

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме