20:30 27.08.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Яраслаў Раманчук сустрэўся з амбасадарам Нямеччыны Крыстафам Вайлем
Сёння кандыдат у прэзідэнты Беларусі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук сустрэўся з новым амбасадарам Нямеччыны ў Беларусі Крыстафам Вайлем. Гэтая сустрэча доўжылася каля 2 гадзін і мела канструктыўны характар.
“Сустрэча пакінула вельмі прыемныя ўражанні, - распавёў нашаму сайту Яраслаў Раманчук. - Новы амбасадар зацікаўлены ў тым, каб як мага глыбей пазнаць нашу краіну. Ён цікавіўся сітуацыяй у эканоміцы Беларусі і прэзідэнцкай кампаніяй. Мы паразмаўлялі наконт інвестыцыйнага клімату і розных сцэнарыяў развіцця сітуацыі ў Беларусі. Дамовіліся, што кантакты будуць сталымі, бо такі інфармацыйны абмен неабходны, каб лепш разумець адзін аднаго.
Таксама спадар амбасадар паведаміў, што возьме ўдзел у круглым стале, які адбудзецца падчас нашага візіту ў Берлін 9 верасня”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме