16:46 19.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Яраслаў Раманчук сустрэўся з Пятро Парашэнкам
У рамках міжнароднай канферэнцыі па праблемах еўрапейскай інтэграцыі і праграме “Усходняе партнёрства” , што адбылася ў Швецыі 16-18 кастрычніка, намеснік старшыні АГП Яраслаў Раманчук сустрэўся з міністрам замежных спраў Украіны Пятро Парашэнкам.
“У нефармальнай гутарцы, - кажа Яраслаў Раманчук, - мы абмяняліся думкамі наконт таго, як выглядаюць стасункі паміж Беларуссю і Расіяй, і сярод прыярытэтных спадар Парашэнка назваў пытанні пра мяжу, стварэнне зоны вольнага гандлю, супрацоўніцтва і каардынацыю палітыкі ў сферы транзіту, пытанне, датычнае энерганосьбітаў, а таксама пытанне пра ўдзел Беларусі ў праграме “Усходняе партнёрства”, якая прадугледжвае магчымасць каардынацыі высілкаў у рэалізацыі буйных межструктурных праектаў”.
Не выключана, што гэтыя ж пытанні будуць абмяркоўвацца падчас наведвання Пятро Парашэнкам Беларусі, у прыватнасці падчас яго сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |