19:00 07.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Яраслаў Раманчук прэзентаваў "Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі" ў Жлобіне
Завяршылася сустрэча кандыдата ў прэзідэнты ад АГП Яраслава Раманчука і лідэра партыі Анатоля Лябедзькі з дзеячамі дэмакратычнага руху Жлобіна.
Падчас сустрэчы Яраслаў Раманчук зрабіў прэзентацыю праграмы "Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі", якая з’яўляецца часткай яго і партыйнай перадвыбарчай платформы.
"Дэ-юрэ мы яшчэ не можам фармаваць ініцыятыўныя групы, але дэ-факта ўжо ёсць група па збору подпісаў, – адзначыў пасля сустрэчы Раманчук. – У гэту ініцыятыўную групу пагадзіліся ўвайсці не толькі сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі, але і беспартыйныя, прадпрымальнікі. Гэта дзеяздольная група, перад якой можа ставіць высокую планку па зборы подпісаў.
Шмат было пытанняў і па самой праграме. Былі і добрыя парады, як сябе пазіцыянаваць падчас размоў у такіх гарадах як Жлобін, дзе ёсць манапольнае прадпрыемства, як гэта зрабіць найбольш эфектыўна.
Таму такія сустрэчы – гэта рух двухбаковы. Не толькі мы перадаем нейкую інфармацыю, змест нашай праграмы, але і шмат атрымоўваем. Бо людзі, якія прыходзяць на гэтыя сустрэчы, яшчэ і добрыя эксперты".
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
29 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |