17:30 08.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Яраслаў Раманчук і Уладзімір Някляеў сустрэліся з прадстаўнікамі Сусветнага банка
Адбылася сустрэча кандыдата ў прэзідэнты ад АГП Яраслава Раманчука і лідэра кампаніі “Гавары праўду!” Уладзіміра Някляева з кіраўніком прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Іванам Велевым, а таксама з дырэктарам аддзела Ўкраiны, Беларусi i Малдовы Сусветнага банка Марцiнам Райзерам.
Гэтая сустрэча была прысвечана стану дыялога паміж грамадскай супольнасцю Беларусі і Сусветным банкам і сталася працягам перамоў, якія пачаліся сёлета ў Вашынгтоне падчас сустрэчы з Джонам Маккейнам.
“Дыялог быў вельмі канструктыўны, - паведаміў Яраслаў Раманчук. - Мы абмяняліся думкамі наконт сітуацыі ў эканоміцы Беларусі. Я прадставіў сваю праграму, распавёў пра тое, што мы збіраемся рабіць. Таксама прапанаваў Сусветнаму банку больш актыўна падключаць грамадзянскую супольнасць, незалежных экспертаў да тых праграм, якія праводзіць Сусветны банк, а таксама да аналітыкі, якую робіць Сусветны банк, каб падтрымаць стан беларускай эканомікі. Мы зноў прапанавалі вельмі пільна падыходзіць да прадстаўлення крэдытаў беларускім уладам”.
Падчас размовы з прадстаўнікамі Сусветнага банка, Раманчук зазначыў, што, на жаль, абяцанні адносна лібералізацыі, якія дае беларускі ўрад ужо 2 гады, па сутнасці, не выкананыя. Беларускі ўрад не робіць неабходных інстытуцыянальных зменаў, каб будаваць рынкавую эканоміку.
“Вельмі важна, каб супраца Сусветнага банка з намі, з незалежнымі экспертамі, з дэмакратычнай супольнасцю развівалася ў трох сферах, - падкрэсліў Раманчук. - Перш за ўсё, гэта бюджэтная палітыка: колькі, якія грошы і куды выдаваць. Па-другое, прыватызацыя: як будуць ісці працэсы продажы дзяржаўнай маёмасці. І трэцяе – гэта сацыяльная сфера, у якой сусветны банк мае багаты досвед. У нас таксама ёсць напрацоўкі ў гэтай сферы, і мы дамовіліся, што нашы кансультацыі будуць рэгулярнымі. Мы будзем мець магчымасць даносіць думкі непасрэдна да тых людзей, якія будуць распрацоўваць стратэгію для Беларусі Сусветнага банка".
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
29 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |