14:00 04.10.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Яраслаў Раманчук: Сустрэнемся на Нямізе
Сённяшні дзень, як і папярэднія, Яраслаў Раманчук прысвяціў сустрэчам са сваімі патэнцыйнымі выбарнікамі ў розных раёнах Мінска.
У 12.30 ён наведае пікет каля Свята-Петрапаўлаўскага сабора на Нямізе , у 14. 00 будзе на пікеце каля станцыі метро “Усход” (побач з магазінам “Шчасце”), у 15.30 наведае пікет каля Трактарнага завода (выхад з метро да бульвара Трактарабудаўнікоў).
У названых месцах Вы можаце непарэдна сустрэцца з кандыдатам ад АГП, задаць яму пытанні і паставіць свой подпіс за вылучэнне Яраслава Раманчука кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.
Наогул сёння ў Мінску працуюць 10 пікетаў па збору подпісаў па вылучэнню Яраслава Раманчука кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме