18:45 16.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Яраслаў Раманчук: Мытны звяз – прадукт наменклатуры і чыноўнікаў
Сёння Яраслаў Раманчук вярнуўся з Алматы (Казахстан), дзе прыняў удзел у VI міжнароднай канферэнцыі па кіраванню рызыкамі.
Гэтая канферэнцыя была прысвечана кіраванню рызыкаў як на узроўні кампаній, так і на ўзроўні краіны. У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі больш як 30 краін, уключаючы ўрад Казахстана. Прысутнічалі прадстаўнікі буйных фінансавых кампаній свету, міжнародных рэйтынгавых агенцтваў, банкаў і стразавых кампаний.
“Была вельмі цікавая гаворка наконт таго, як у сённяшнім глабальным свеце не згубіцца, і ці дапаможа нам інтэграцыя Беларусі, Расіі і Казахстана выйсці з крызісу, - распавядае Яраслаў Раманчук . - Я браў удзел у двух дыскусіях. Вельмі вялікая цікаўнасць да мытнага звязу. У Казахстане не вельмі добра разумеюць, што гэта такі за звяз. Вельмі мала інфармацыі. Такім чынам, я зрабіў выснову, што на сённяшні дзень гэта хутчэй прадукт наменклатуры і чыноўнікаў, а не праект бізнесу. Таму існуе вялікая рызыка, што такі мытны звяз не будзе рэалізаваны”.
У якасці станоўчага выніку канферэнцыі Яраслаў Раманчук адзначыў і наладжванне добрых сувязяў паміж прадстаўнікамі аналітычных структур розных краін свету, а таксама запрашэнне на наступную канферэнцыю.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме