19:11 21.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Яраслаў Раманчук: Мы гатовы сесці за стол перамоваў
Аб’яднаная грамадзянская партыя прапануе ўладам стварыць антыкрызісную групу, якая зоймецца пераходам ад цэнтралізаванай планавай эканомікі да рынкавай.
Пра гэта паведамілі сёння на прэс-канферэнцыі Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і яго намеснік Яраслаў Раманчук.
“Мы вітаем пасыл, што нам патрэбная больш ліберальная эканоміка, больш канкурэнцыі, менш манаполій, больш інвестыцый, - сказаў Яраслаў Раманчук. - Але ніякіх канкрэтных механізмаў па рэалізацыі гэтых задач у пасланні Лукашэнкі няма. Інтэлектуальны патэнцыял ураду вельмі малы. Таму застаецца ў сіле наша прапанова стварыць антыкрызісную групу, каб яна выпрацоўвала тую антыкрызісную праграму, той інавацыйны падыход, які шукае беларуская улада. І мы гатовы сесці за стол перамоваў”.
Кіраўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі прадставілі журналістам дакумент пад назвай "20 адрозненняў паміж пасланнямі АГП і Аляксандра Лукашэнкі". У ім аналізуюцца два падыходы да далейшага эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларусі, якія выкладзеныя у пасланні АГП “За здароў’е чалавека і дзяржавы » (21 сакавіка 2010г.) і пасланні Аляксандра Лукашэнкі «Дынамічны прарыў у развіцці краіны – шлях да новай якасці жыцця” (20 красавіка 2010г.).
З гэтым дакументам можна азнаёміцца на сайце АГП.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
5 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |