15:30 22.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Яраслаў Раманчук: Мы будзем спажываць тое, што іншыя не бяруць

Шэраг беларускіх прадпрыемстваў – вытворцаў мяса-малочнай прадукцыі зноў патрапілі ў чорны спіс расійскай Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе. Ці паказвае гэта на ўзнаўленне колішняй мяса-малочнай вайны з Расіяй? Над гэтым пытаннем разважае кіраўнік Цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук.
Зразумела, што пасля папярэдняга скандалу беларускія мяса-малочныя прадпрыемствы патрапіліі ў спіс тых, хто пастаўляе прадукты з забароненымі рэчывамі, але пры гэтым якасць сваёй прадукцыі яны не павышаюць.
“Не думаю, што мы дачакаемся сапраўднай, магутнай мяса-малочнай вайны, - кажа Яраслаў Раманчук,- але санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў будуць уводзіцца, адмяняцца, затым зноў уводзіцца, таму што сістэмы кантролю за якасцю фактычна не існуе, яна не бароніць пакупнікоў ад дрэнных прадуктаў харчавання. І калі расіяне не пускаюць нашы тавары, то гэтыя прадукты мы вымушаны спажываць самі, і нас ніхто не бароніць ад антыбіётыкаў у малацэ, ад розных лекаў, якія ёсць у мясе. Мы будзем спажываць тое, што іншыя не бяруць”.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |