16:45 06.09.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Яраслаў Раманчук: Канада і Украіна – стратэгічныя партнёры новай Беларусі
Сёння ў Брэсце аб 11-й гадзіне пачала працу Абласная канферэнцыя Аб’яднаных дэмакратычных сіл. У ёй бяруць удзел больш за 50 дэлегатаў з розных рэгіёнаў вобласці. Прысутнічаюць два патэнцыйныя прэтэндэнты ў кандыдаты ў прэзідэнты Яраслаў Раманчук і Рыгор Костусеў, а таксама лідэры партый АГП і БНФ Анатоль Лябедзька і Аляксей Янукевіч.
У сваіх выступах Яраслаў Раманчук і Анатоль Лябедзька надалі значную ўвагу знешнепалітычным пытанням. У прыватнасці, Яраслаў Раманчук яшчэ раз зрабіў акцэнт на тым, што ў новай Беларусі стратэгічнымі партнёрамі абавязкова будуць Канада і Украіна.
На яго думку, і адна і другая краіна маюць велізарны нерэалізаваны патэнцыял, які можа быць паспяхова выкарыстаны на карысць Беларусі.
Анатоль Лябедзька адзначыў, што зараз склаліся ўмовы для таго, каб стварыць “антыгітлераўскую кааліцыю” па пытанню выбарчай кампаніі ў Беларусі, у склад якой увайшлі б палітычная апазіцыя Беларусі, Еўрапейскі Звяз, Расія.
Стварэнне такой кааліцыі - адзін з найважнейшых прыярытэтаў каманды Раманчука. Яе практычная рэалізацыя можа выявіцца ў тым, што ў Беларусь упершыню прыедзе адна каманда міжнародных наглядальнікаў пад эгідай АБСЕ, у якую ўвойдуць і расіяне, і прадстаўнікі еўрапейскіх краінаў, і прадстаўнікі ЗША.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме