17:45 16.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Яраслаў Раманчук і Анатоль Лябедзька ўшанавалі памяць блізкіх Віктара Ганчара
Сёння, у Дзень салідарнасці з сем’ямі зніклых палітыкаў і палітвязнямі, кандыдат у прэзідэнты ад АГП Яраслаў Раманчук і старшыня партыі Анатоль Лябедзька наведалі Ліду.
“Першым пунктам нашай праграмы было наведванне могілак у пасёлку Першамайскі, дзе пахаваныя маці Віктара Ганчара і яго брат Іосіф, якія заўчасна памерлі, - распавёў Анатоль Лябедзка. - У людзей проста не вытрымалі сэрцы ад таго, што здарылася з сынам і братам.
“У нашай хрысціянскай традыцыі прынята памінаць нашых сяброў, нашых блізкіх на могілках, - зазначыў Яраслаў Раманчук - Гэта памяць, гэта тое, што аб’ядноўвае нас з вечнасцю ў гэтым жыцці. Таму мы вырашылі яшчэ раз нагадаць, што мы памятаем Віктара Ганчара і не забудзем яго справу, а таксама зрабіць тое, што ён зрабіў бы на нашым месцы”.
Нагадаем, сёння ў Лідзе адбудзецца сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты ад АГП Яраславам Раманчуком і прэзентацыя праграмы "Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі". Сустрэча пройдзе ў памяшканні лідскага Дома палякаў. Пачатак у 18.00.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме