20:30 13.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Янэз Ленарчыч збіраецца звяртацца да беларускіх уладаў

Старшыня Нацыянальнага Камітэта АДС і старшыня АГП Анатоль Лябедзька і ганаровы старшыня АГП Станіслаў Багданкевіч абмеркавалі перспектыву ўдасканалення выбарчага заканадаўства і перадвыбарную сітуацыю ў Беларусі з дырэктарам БДІПЧ АБСЕ Янэзам Ленарчычам.
"Для нас галоўнае было зразумець,- кажа Анатоль Лябедзька, - у якім стане ідзе перамоўны працэс паміж беларускімі ўладамі і БДІПЧ па змене заканадаўства. Як сказаў сам Ленарчыч, “працэс не адбываецца, працэс стаіць”. Ён распавёў пра свае станоўчыя эмоцыі падчас наведвання Беларусі на пачатку года. Тады высокапастаўленыя асобы, у тым ліку і Макей, стварылі моцную надзею ў тым, што беларускія ўлады насамрэч хочуць, каб наступная выбарчая кампанія была прызнаная, і яны гатовы працаваць з БДІПЧ. Аднак ад траўня дагэтуль няма ніякіх зрухаў".
Станіслаў Багданкевіч будзе ініцыяваць, каб на слуханнях па змене выбарчага заканадаўства, якія, магчыма, усё ж такі пройдуць, прысутнічалі эксперты БДІПЧ. Акрамя таго, як запэўніў Анатоль Лябедзька, пасля мяркуецца правесці дэбаты з удзелам палітычных партый.
Янэз Ленарчыч паведаміў аб сваім намеры звярнуцца да беларускіх уладаў з мэтаю актывізацыі дзеянняў па змене выбарчага заканадаўства.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |