14:00 14.01.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Якія шансы меў бы Лукашэнка, каб балатаваўся на ўкраінскіх выбарах?
Кіеўская карэспандэнтка Еўрарадыё пацікавілася меркаваннем жыхароў украінскай сталіцы наконт таго, якія былі б шансы ў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, калі б ён балатаваўся на прэзідэнцкіх выбарах ва Ўкраіне.
Дзяўчына: Я думаю, што не мае шансаў, таму што людзі ў нас прывыклі да пэўнай свабоды, свабоды не толькі ў палітыцы, але і ў эканоміцы. Гэта значыць, што трэба, каб развівалася рынкавая эканоміка, а пры такім лідэры, як Лукашэнка, мне здаецца, што гэтага не будзе.
Мужчына: Я думаю, што сярод украінскіх выбарцаў Лукашэнка змог бы атрымаць дзесьці каля 10%, паколькі ў пэўных рэгіёнах Украіны ёсць патрэбнасць у "моцнай руцэ", якой сябе прадстаўляе Аляксандр Лукашэнка. Але агулам па Ўкраіне, я думаю, у яго было б вельмі мала шансаў пераканаць насельніцтва ў тым, што ён мог даць гэтай краіне нешта большае. Паколькі дэмакратычныя працэсы ва Ўкраіне знаходзяцца на больш высокім узроўні, чым у Беларусі. І яго метады наўрад ці на большай частцы тэрыторыі Ўкраіны маглі б знайсці падтрымку.
Мужчына: Я думаю, канешне, змог бы перамагчы. Пра гэта сведчыць высокі рэйтынг Януковіча. Жаданне "моцнай рукі" ў людзей яшчэ прысутнічае, асабліва на паўднёвым-усходзе. Таму Лукашэнка пры балатаванні мае ўсе шансы. І яркі прыклад гэтага — Януковіч.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
9 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |