02:00 19.12.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
“Як чорта ні хрысьці...”
Напечатать20:02, 18 Декабря | Віталь Цыганкоў , Радыё "Свабода"Чаму ўлады зарэгістравалі рух Аляксандра Мілінкевіча “За свабоду”? Наколькі далёка могуць зайсьці пэўныя зьмякчэньні ў палітычнай сфэры, ці можа гэта аслабіць уладу? Ці здатная апазыцыя выкарыстаць адносную палітычную лібэралізацыю для росту сваёй папулярнасьці і аўтарытэту? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказваюць палітоляг Віталь Сіліцкі і публіцыст Вадзім Казначэеў. Цыганкоў: “Рэгістрацыя руху „За свабоду“ ставіць пытаньне, наколькі істотныя крокі робіць улада ў „лібэралізацыі“ палітычнага жыцьця. Ці гэтыя крокі найперш для „зьнешняга спажыўца“, ці ўлада сапраўды мае на мэце аслабіць ціск на незалежнае грамадзтва, каб мець аргумэнты на перамовах з Захадам?”Сіліцкі: “Лёгіка, якая праглядаецца цягам апошніх месяцаў, — гэта рабіць эфэктныя крокі, якія ўспрымаюцца на Захадзе, якія робяць сэнсацыю. З-за “Нашай нівы” і “Народнай волі” ў шапіках мне ўжо які дзясятак замежных журналістаў тэлефанаваў і пытаўся — “што ў вас там, лібэралізацыя?” Аднак пытаньне ўмоваў для ўсёй незалежнай прэсы застаецца як бы па-за рамкамі ўвагі. Тое ж самае з вызваленьнем Казуліна — гэта быў вялізны сымбалічны крок, але перасьлед не настолькі вядомых актывістаў застаўся.Што яшчэ можна адзначыць? Улады робяць адзін асьцярожны крок — “а там паглядзім”… Выпусьцілі Казуліна, убачылі, што гэта неяк не абвастрыла палітычную сытуацыю. Тое ж самае зроблена з рухам Мілінкевіча — з разьлікам, што гэта ня толькі не прывядзе да нейкай актывізацыі, а, можа, толькі зьмяшае карты ўнутры апазыцыі…“Цыганкоў: “Давайце гэтую лёгіку ўлады паспрабуем праверыць наступнымі пытаньнямі: ці зарэгіструюць, напрыклад, „Малады фронт“?”Сіліцкі: “Ня думаю, бо моладзі ўлада баіцца. Цяпер супраць „Маладога фронту“ робяцца актыўныя захады, вядомыя яшчэ з 70-х гадоў. Невядома, што будзе праз паўгода, але пакуль — не”.Казначэеў: “Ёсьць такая прымаўка: “Як чорта ні хрысьці, ён кажа — у балота пусьці”. І мне падаецца, яна дужа прыдатная для характарыстыкі сытуацыі. Натуральна, гэта іміджавыя крокі, гэта імкненьне стварыць нейкую вітрыну і паказаць, што “мы гатовыя да нейкіх крокаў насустрач, але дайце нам за гэта тое і тое”. Прытым гэта гаварылася Аляксандрам Лукашэнкам адкрытым тэкстам з розных нагодаў.У дадзеным выпадку рэгістрацыя руху “За свабоду”, вядома ж, ніякім чынам не зьмяняе агульнай сытуацыі. Улада ня бачыць ад гэтага руху нейкай небясьпекі, таму яна можа лёгка пайсьці на гэты крок, які яе ні да чога не абавязвае. іА тое, што гэта індыкатар нейкай “лібэралізацыі” — я б так не казаў. Бо калі ўлада ўбачыць нейкую небясьпеку для сябе — такіх крокаў яна рабіць ня будзе“.Цыганкоў: “Гісторыя кажа, што часам канец недэмакратычных і аўтарытарных рэжымаў пачынаўся з зусім маленькіх крокаў па лібэралізацыі. Ці можа апазыцыя паспрабаваць выкарыстаць гэтыя зьмены, гэтую новую сытуацыю, найперш у міжнародным становішчы ўлады, для таго, каб заваяваць нейкі пляцдарм, каб павялічыць сваю папулярнасьць? Што зараз варта рабіць, улічваючы, што ўладзе не зусім „з рукі“ праводзіць нейкія рэпрэсіі?”Сіліцкі: “Тут узгадваецца тактыка савецкіх дысыдэнтаў, якія выходзілі з плякатамі “Выконвайце савецкую Канстытуцыю”. Я размаўляў зь некаторымі грамадзянскімі актывістамі на месцах, якія спрабавалі там ладзіць нейкія мерапрыемствы, запрашаць таго ж Мілінкевіча. І калі ім у выканкамах традыцыйна адмаўлялі, яны казалі — “дык у нас жа зараз генэральная лінія на лібэралізацыю і дыялёг з Захадам, што ж вы робіце?” Чыноўнікі былі разьюшаныя і разгубленыя. Прыходзіць сытуацыя разбалянсаванасьці і разгубленасьці, што рабіць — якія ж зьверху ідуць сыгналы?Такія сытуацыі заўжды варта выкарыстоўваць, ісьці насуперак лёгіцы ўлады. Улады робяць сваё, разьлічваючы, што і “Наша Ніва”, і рух “За свабоду” ім не пагражаюць. Але гэта ня значыць, што няма нагоды разгарнуцца — нават на тых сьціплых пляцдармах, якія вось так адваёўваюцца“.Цыганкоў: “Ці ёсьць у апазыцыі сілы і новыя хады, каб выкарыстаць гэтую сытуацыю, пакуль яна дастаткова спрыяльная?”Казначэеў: “Каб выкарыстаць, трэба выкарыстоўваць. Гэта ўжо залежыць ад нейкіх канкрэтных крокаў апазыцыі. Вядома, што ў неправавых дзяржавах правапрымяняльная практыка мае большае значэньне, чым законы. Мэта ў кіроўнага рэжыму — не дапусьціць ніякіх зьменаў улады. Але тут сапраўды ёсьць нейкае поле для барацьбы.Аднак я не пагаджуся, што самі па сабе гэтыя крокі нясуць нейкую пагрозу ўладзе. Можна ўзгадаць другую палову 90-х, калі ўсе газэты прадаваліся ў шапіках свабодна (і “Наша ніва”, і “Народная воля”, і БДГ, і “Свабода” тады яшчэ выходзіла), арганізацыі рэгістраваліся досыць свабодна, але агульнай сытуацыі гэта не зьмяняла“.Цыганкоў: “Але ёсьць істотнае адрозьненьне — на Беларусь насоўваецца фінансавы крызіс…”Сіліцкі: “Фінансавы крызіс ставіць хутчэй вельмі шмат дылемаў для апазыцыі. Вельмі лёгка зараз пачынаць атакаваць уладу з пазыцыі папулізму і лукашызму. Але выклік у тым, якую альтэрнатыву прадставіць”.Цыганкоў: “Вы хочаце сказаць, што апазыцыі ня варта ўзначальваць магчымыя сацыяльныя пратэсты?”Сіліцкі: “Пытаньне ў тым, што грамадзтва ня будзе абвінавачваць у гэтым крызісе Лукашэнку. Таму спробы расхістаць сытуацыю на папулізьме кшталту „вярніце нашы заробкі“ будуць мець толькі абмежаваную сымпатыю. А калі прапаноўваць сапраўднае рашэньне праблемы для беларускай эканомікі, дык яно будзе яшчэ меней папулярнае, чым тое, што прапаноўвае ўлада”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме