18:15 21.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Як адзначаць Дзень Волі ў Мінску? (Відэа)
Улады Мінска санкцыянавалі правядзенне 25 сакавіка шэсця і мітынгу з нагоды Дня Волі. У сувязі з гэтым палітык Віктар Івашкевіч заклікае ўдзельнікаў мерапрыемстваў праяўляць уласную ініцыятыву. Такую заяву ён зрабіў 21 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле слоў Івашкевіча, каля дзесяці музыкаў далі згоду выступіць на мітынгу да Дня Волі на плошчы Бангалор. Таксама плануецца ўдзел у мерапрыемствах сваякоў палітвязняў, прадстаўнікоў беларускіх палітычных партый і грамадскіх арганізацый. "Бела-чырвона-белыя сцягі можна набыць на сядзібе БНФ — вуліца Чарнышэўскага, 3. Можна пашыць самім — кожны можа. Галоўныя лозунгі — "За незалежную Беларусь", "За свабоду палітвязняў", "За свабодныя выбары". Мы забяспечылі бяспеку, месца, гук, дазвол — зараз праяўляйце ўласную ініцыятыву", — заявіў Івашкевіч.
Ён падкрэсліў, што галоўная мэта Дня Волі — даць магчымасць людзям "адчуць, што і персанальна ад іх залежыць лёс Беларусі".
У сваю чаргу старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас паведаміў, што ў сувязі з апошнімі папраўкамі ў закон аб масавых мерапрыемствах Віктар Івашкевіч не мае права падпісваць заяўку на мітынг, "бо на ім ёсць спагнанне за папярэднія масавыя мерапрыемствы". "Нам было прапанавана перапісаць гэтую заяўку. Па ўсіх астатніх пунктах было паведамлена, што ўлады не супраць правядзення мерапрыемстваў у тым фармаце, у якім яны былі заяўленыя, пра што нам учора і паведамілі афіцыйна на сустрэчы ў Мінгарвыканкаме. Сустрэча прайшла ў добразычлівай атмасферы з боку ўлад. Была заяўлена гатоўнасць не чыніць ніякіх перашкод, зацікаўленасць, каб гэтае свята прайшло без правакацый", — адзначыў Колас.
Ён нагадаў, што пляцоўка для збору удзельнікаў шэсця — каля Акадэміі навук Беларусі, збор пачнецца 25 сакавіка з 13.30. А 14-й гадзіне стартуе шэсце па тратуарах вуліцы Сурганава ў бок плошчы Бангалор, дзе 24 сакавіка гарадскія ўлады нават правядуць суботнік.
"Будуць металашукальнікі на ўваходзе на пляцоўку. Не дазволена праносіць тое, што звычайна: колючых, рэжучых прадметаў, зброю, а вадкасць — толькі ў празрыстых бутэльках. Для выкарыстання сімволікі перашкод не будзе — нам паабяцалі. Таксама нам патрэбна дружына, ад кожнай арганізацыі, хоць бы па пяць чалавек. Дружына будзе ахоўваць парадак, каб не было правакацый", — сказаў Колас.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |