13:16 09.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Яцэк Пратасевіч: Палітыка ізаляцыі не прынесла плёну
Палітыка ізаляцыі Беларусі не прынесла пэўнага плёну, адзначаюць прадстаўнікі як польскага МЗС, так і еўрадэпутаты. Паступовыя крокі павінны наблізіць Беларусь да працэсу дэмакратызацыі.
З увагі на тое, што афіцыйны Беларусі бок не бачыць перспекрывы ўваходу ў Еўразвяз, магчымасці супрацы і набліжэння Беларусі з краінамі еўразвязу цяпер вельмі абмежаваныя, падкрэслівае гэты момант еўрадэпутат, кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч. Тым не менш, палітык вельмі аптымістычна глядзіць на будучыя стасункі і будучыя перспектывы дэмакратызацыі краіны
- Я мяркую, што ў Беларусі апазіцыя будзе прымаць удзел у палітычным жыцці Беларусі. Зыходзячы з таго, што я ведаю, а таксама з маіх асабістых меркаванняў, з 2012 года ў парламенце Беларусі будуць прадстаўнікі руху Мілінкевіча. Магу нават наконт гэтага пайсці на заклад і паспрачацца. Увогуле нашыя мэты ў Беларусі даволі амбітныя і за іх есць сэнс змагацца. З другога боку, калі казаць пра плен палітыкі адкрыцця, то мы маем толькі адзін год супраць дзесяці гадоў палітыкі ізаляцыі. Таму пакуль рана казаць пра нейкія дакладныя зрухі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме