19:18 05.02.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Я.Раманчук: “Я мог бы сфармаваць урад і ўвесьці талер”
Днямі Яраслаў Раманчук выйшаў з міжведамаснай камісіі па краінавым маркетынгу.
Ніжэй – некаторыя меркаваньні, выказаныя Яраславам Раманчуком пад час онлайн-канфэрэнцыі:
“Я быў крыху лепшага ўражаньня наконт нашых міністраў. Яны развучыліся дыялёгу, ня слухаюць адзін аднаго, ня слухаюць апанэнтаў. Яны проста робяць паперкі і большае іх не цікавіць”.
“Я мог бы сфармаваць урад, які б значна панізіў кошт пераходу Беларусі ў рынкавую эўрапейскую супольнасьць. Пры тым, што я кажу, няма рэформаў бяз болю”.
“Я бы ўвёў увогуле талер наш. Навошта нам рубель? "Рубель" — слова, якое, я мяркую, ніколі ўжо ня будзе асацыявацца са стабільнасьцю. А калі б беларускі залаты талер быў бы значна лепш, больш моцны і мог бы прэтэндаваць на ролю рэгіянальнай валюты”.
“Расейскі рубель, валюта Расеі, краіны, у якой інфляцыя больш за 15 адсоткаў, ня можа ніколі быць рэгіянальнай, стабільнай і папулярнай”.
“Тое, што адбылося у 1917 годзе — я лічу самай вялізарнай у гісторыі чалавецтва трагедыяй. ...Канешне, пасьля зьмены ўлады без дэкамунізацыі будучыня Беларусі немагчымая”.
“На 99 адсоткаў дэвальвацыя будзе. Гэта — на падставе плацёжнага гандлёвага балянсу... Гэтая дэвальвацыя - за кошт 10 мільёнаў беларусаў, а выгоду атрымліваюць дзесяць-дваццаць тысяч, якія маюць свае кантакты ў банках, у адміністрацыях, якія і зьяўляюцца той вэртыкальлю, якая пусьціла карупцыйныя карэньні і пераўтварылася ў такую антысацыяльную гарызанталь”.
Цалкам адказы на пытаньні: http://www.svaboda.org/forum/49253.html
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |