15:30 23.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Хто можа распусціць АДС?
Кааліцыя Аб’яднаных дэмакратычных сіл існуе дэ юра і дэ факта - заявіў у размове з нашым радыё сустаршыня АДС Анатоль Лябедзька. З юрыдычнага пункту гледжання толькі Кангрэс можа прыняць рашэнне аб роспуску структуры, а з практычнага пункту гледжання, калі б існавала адсутнасць дзейнасці, тады няма і кааліцыі.
АДС - гэта жывая структура, якая за апошні год правяла шмат ініцыятываў і надалей будзе працаваць, - кажа Анатоль Лябедзька.
- Калі ўвесь гэты год для нас прыярытэтам была праца з людзьмі - антыкрызісныя прапановы і свабодныя выбары, і мы зрабілі шмат, каб прапанаваць добрыя змены ў заканадаўства. То для некаторых год быў прысвечаны барацьбе з АДС, а не з рэжымам. Зараз ёсць попыт на аб’яднанне, а не на раз’яднанне і кланіраванне. Кланіраванне і раз’яднанне - гэта стратэгічная памылка, якая працуе на гэты рэжым і працуе на кансервацыю сітуацыі.
Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы (АДС) — кааліцыя палітычных партый у Беларусі — была створана ў 2005 годзе на Кангрэсе дэмакратычных сіл. У АДС тады ўвайшлі Партыя БНФ, Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя, Беларуская партыя працы, Партыя камуністаў Беларусі, Беларуская партыя жанчын і рух "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва".
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме