15:30 07.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Хакейныя федэрацыі: Лёс чэмпіяната свету-2014 вырашыць кангрэс IIHF
Ці будзе чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску? Еўрарадыё датэлефанавалася да нацыянальных хакейных федэрацый і запытала, што яны думаюць пра магчымасць змены месца яго правядзення.
Міжнародную федэрацыю хакея заклікаюць адмяніць чэмпіянат у Беларусі. Гісторыя пытання
“Мы пакуль пра гэта не думаем і нічога не рыхтуем. Наш пункт гледжання такі, што рашэнне арганізаваць чэмпіянат свету ў Беларусі было рашэннем Кангрэса Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF - заўв.Еўрарадыё). І толькі Міжнародная федэрацыя можа гэта рашэнне адмяніць. Мы гэтае пытанне падымаць на кангрэсе не рыхтуемся”, — распавядае Еўрарадыё прэс-сакратар чэшскай федэрацыі хакея Зэнек Зігмунд.
Паводле яго словаў, калі нехта ўсё ж такі ўздыме на кангрэсе “беларускае пытанне”, чэшская дэлегацыя будзе аналізаваць аргументы. Тады толькі сфармулюе сваю пазіцыю.
У Славацкай федэрацыі хакея карэспандэнта Еўрарадыё перанакіроўваюць ў Міжнародную федэрацыю.
Славацкая федэрацыя хакея:“Толькі там могуць нешта сказаць на гэты конт і нешта зрабіць. Славацкая хакейная федэрацыя з’яўляецца сябрамМіжнароднай хакейнай федэрацыі. Таму нам трэба рабіць тое, што скажуць там”.
Прыкладна такога меркавання прытрымліваюцца немцы: яны зачытваюць Еўрарадыё заяву генеральнага сакратара федэрацыі Франца Рэндлі:
“Гэта падзея Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF). З’яўляючыся сябрамIIHF, мы мусім прымаць у ёй удзел. Толькі IIHF можа адмяніць чэмпіянат свету. Мы будзем чакаць і назіраць за дыскусіяй падчас кангрэсу IIHF ў траўні ў Хельсінкі”.
На практыцы адмяніць чэмпіянат у Мінску амаль немагчыма. Гэтага не прадугледжвае Статут IIHF. Але ж пытанне вырашаецца абсалютнай большасцю галасоў. Падрабязнасці.
Прэзідэнт Латвійскай хакейнай федэрацыі Кіраў Ліпман лічыць, што пазбаўляць Беларусь чэмпіянату свету нельга.
“Усё часцей падымаецца такое пытанне, усё гучней чутныя размовы пра тое, што Беларусь трэба пазбаўляць права правядзення чэмпіянату свету. Асабліва ў свеце апошніх падзей — канфлікту паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Я супраць таго, каб Беларусь пазбаўлялі такога права. Крыўдна, што палітыка ўсё псуе. Спорт мусіць людзей аб’ядноўваць, а не раз’ядноўваць. Людзі не вінаватыя”, — адзначыў Кіраў Ліпман у інтэрв’ю латвійскай газеце “Тэлеграф”.
Выканаўчы дырэктар Фінскай федэрацыі хакея Маці Нурмінен гаварыць пра правядзенне чэмпіянату ў Беларусі адмаўляецца. Так сама, як і прэзідэнт Нарвежскай федэрацыі хакея Оле Якаб Лібэк.
У той самы час Федэрацыя хакея Расіі чэмпіянат пад сумнеў не ставіць.
Федэрацыя хакея Расіі:“Безумоўна, не збіраемся ўздымаць ніякіх пытанняў па адмене чэмпіянату свету ў Беларусі. Больш за тое: мы працавалі над тым, каб Беларусь атрымала гэты чэмпіянат”.
Раней у IIHF паведамлялі, што лёс чэмпіянату свету 2014 года можа быць вырашаны падчас травеньскага кангрэса арганізацыі. Калі нехта з 70 сябраў IIHF уздыме гэта пытанне, Кангрэс будзе прымаць рашэнне.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме