17:01 03.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Грыпус грандыёзус
Недахоп інфармацыі можа быць такім жа шкодным, як і празмернае інфармаванне. У Беларусі і ва Ўкраіне па-рознаму асвятляецца праблема грыпу. Але вынікі падобныя – нарастанне панікі і недавер да ўладаў.
Пра эпідэмію грыпу ва Украіне паведамляе «Еўраньюс», не кажучы пра мясцовыя СМІ. Сітуацыю пад кантроль бярэ кіраўніцтва краіны. Наша Міністэрства аховы здароўя супакойвае: у нас эпідэміі няма. І настойліва раіць насіць маскі, адправіўшы папярэдне на дадатковыя вакацыі школьнікаў сталіцы і шэрагу рэгіянальных гарадоў. Прэзідэнт Украіны Юшчанка публічна паведамляе пра сотні тысяч захварэлых і дзесяткі памерлых ад свінога грыпу, прэм’ер-міністр Цімашэнка асабіста сустракае ў аэрапорце каштоўны груз з Швейцарыі – буйную партыю вакцыны для лячэння A/H1N1. Сярод іншага, такі клопат пра грамадзянаў можна патлумачыць і хуткімі прэзідэнцкімі выбарамі ў краіне.
Палітычны складнік прасочваецца і ў стаўленні да праблемы нашых уладаў, толькі ў нас, відавочна, па звычцы намагаюцца замаўчаць праблему. Як ні дзіўна, вынікі такіх захадаў што ў Беларусі, што ва Украіне падобныя – нарастанне панікі і недавер да ўладаў. Жыхары Львоўшчыны, найбольш пацярпелага ўкраінскага рэгіёну, наракаюць на адсутнасць лекаў і яснасці. Не хапае лекаў і ў нас, яснасці таксама. Як вынік – беларусы жывуць страхам перад невядомым, ды плодзяць між сабой чуткі пра тое, што «сястра мужа знаёмай мяёй сяброўкі казала, што ў бальніцы №6…»
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме