18:00 25.06.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Гродзенская АГП вылучае кандыдатаў, але плануе іх здымаць

istomin-15Гродзенская Аб’яднаная грамадзянская партыя ўжо цяпер прызнае выбары як недэмакратычныя і непразрыстыя.

Байкот, які прыняты партыяй, будзе актыўным. Акрамя сяброў, якіх вылучаюць у выбарчыя камісіі, ад партыі будуць вылучаны таксама спікеры - гэта асобы, якія маюць агітаваць за байкот выбараў.

Кажа старшыня абласной структуры АГП Юры Істомін:

- На пэўным этапе мы будзем гэтых спікераў здымаць, калі здымаць, гэта вырашыць палітрада і з’езд партыі. На дадзеным этапе мы займаемся вылучэннем сваіх сяброў ва ўчастковыя і акруговыя камісіі. Робім гэтыя спісы. А таксама робім спісы кандыдатаў-спікераў, якія пойдуць на гэтую кампанію. Мы разлічваем недзе да 10 кандыдатаў вылучыць па вобласці ад нашай партыі.

Паводле Юрыя Істоміна, вылучэнне кандыдатаў ад партыі на выбары можа негатыўна паўплываць на імідж палітыкаў. Таму партыйцы ад гэтага адмаўляюцца да часу правядзення ў краіне сапраўды свабодных і справядлівых выбараў.

www.racyja.eu

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме