14:00 30.07.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Гродзенскага журналіста папярэдзіла пракуратура
Ігар Банцар, галоўны рэдактар часопіса «Magazyn Polski na uchodzstwie» (выданне не прызнанага ўладамі Саюзу палякаў), атрымаў папярэджанне ад пракуратуры Гродзенскай вобласці.
Журналіста папярэдзілі за парушэнне заканадаўства аб друку і іншых СМІ (арт. 22.9 КаАП ч. 2) — распаўсюд перыядычных друкаваных выданняў без выходных дадзеных. Нягледзячы на тое, што выданні так і не былі распаўсюджаныя, пракуратура папярэдзіла журналіста за намер гэта зрабіць і ў выпадку паўторнага «парушэння» можа прыцягнуць яго да адміністратыўнай адказнасці.
Гаворка ідзе пра незарэгістраваныя выданні «Magazyn Polski na uchodzstwie» і «Glos znad Niemna na uchodzstwie», якія міліцыя забрала ў гродзенскіх журналістаў 23 чэрвеня непадалёк ад Шчучына. Міліцыянты тады затрымалі машыну, у якой ехалі сябры ГА «БАЖ» Анджэй Пісальнік, Андрэй Пачобут і Ігар Банцар, а таксама віцэ-старшыня СПБ Мечыслаў Яскевіч. Пры даглядзе аўтамабіля яны знайшлі ў багажніку каля 50 асобнікаў «Glos znad Niemna» і некалькі дзясяткаў асобнікаў «Magazyn Polski». (Апошні ўтрымліваў калаж з выявай А. Лукашэнкі на вокладцы).
Склаўшы пратакол вынятку, журналістаў тады адпусцілі, а цяпер пачаліся выклікі ў пракуратуру. Прынамсі, Ігар Банцар не выключае, што ён будзе не адзіны «папярэджаны».
Журналіст лічыць папярэджанне «палітычным актам» і звязвае яго са з’яўленнем калажу на вокладцы «Magazynа».
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме