12:45 21.06.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
“Гродна-Азот” рыхтуецца да аварыйнага спыненьня вытворчасьці
“Спыніўшы вытворчасьць аварыйна мы вымушаны будзем запускаць яе дастаткова доўга, ня меней за 6 сутак. А што такое 6 сутак для асноўных магутнасьцяў – гэта страта выпрацоўкі, страта прадукцыі на суму ня меншую за 12 мільёнаў даляраў", заявіў "Свабодзе" з генэральны дырэктар Адкрытага акцыянэрнага таварыства “Гродна-Азот” Ігар Жылін.
“Гродна-Азот” адзін з буйнейшых спажыўцоў газу ў Беларусі. Прадпрыемства штогод спажывае прыкладна 1.7 мільярда кубаметраў газу ў год, што складае амаль 10% ад усяго прапампоўваемага газу Беларусьсю.
Генэральны дырэктар “Гродна-Азот”, Ігар Жылін, паведаміў "Свабодзе", што на прадпрыемстве пільна сочаць за тым, ці адбудзецца скарачэньне паставак газа ў Беларусь.
Пакуль з раніцы паніжэньня ціску пры падачы газа на вытворчасьць няма, але прадпрыемства, зь яго словаў, пераведзена на кантроль за газавымі патокамі на ручны рэжым.
“Зараз па ўсяму прадпрыемству аддадзены загад усім службам і дыспетчару сачыць за ціскам газа і ў выпадку неабходнасьці буйную вытворчасьць аміяка па тэхнічнаму рэглямэнту спыніць. Спрабаваць падтрымліваць працу ў мэтанольных цэхах, якія працуюць на нізкім ціску газу, а таксама цэхі капралактама”, - паведаміў Жылін.
“Спыніўшы вытворчасьць аварыйна мы вымушаны будзем запускаць яе дастаткова доўга, ня меней за 6 сутак. А што такое 6 сутак для асноўных магутнасьцяў – гэта страта выпрацоўкі, страта прадукцыі на суму ня меншую за 12 мільёнаў даляраў", адзначыў генэральны дырэктар Адкрытага акцыянэрнага таварыства “Гродна-Азот”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме