14:30 24.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Гразнова: Эўразьвяз ня можа дазволіць, каб кандыдаты ў прэзыдэнты сядзелі ў турмах
Праваабаронца Людміла Гразнова кажа, што для яе галоўнае — нават не чарговыя санкцыі, якія прынятыя сёньня, а пазыцыя Эўразьвязу, які сёньня зноў заявіў: «чорны сьпіс» будзе пашырацца, пакуль ня вызваляць палітвязьняў:
«Эўразьвяз — гэта такая супольнасьць, якая паважае правы чалавека, Яна ня можа дазволіць такога, каб кандыдаты ў прэзыдэнты сядзелі ў турмах пасьля таго, як выбары скончыліся.
Эўразьвяз ставіцца да гэтага вельмі дыпляматычна, паколькі тут, акрамя правоў чалавека, ёсьць яшчэ адзін чыньнік — расейскі. У выпадку агульных эканамічных санкцыяў Расея будзе вельмі добра сябе ў Беларусі адчуваць. І таму Брусэль улічвае, што нельга зрабіць так, каб пазбавіць Беларусь самастойнасьці і незалежнасьці. Таму Эўразьвяз так грунтоўна падыходзіць да гэтай праблемы».
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |