15:48 06.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Гомельская вобласьць: кандыдаты ад АГП адмаўляюцца ўдзельнічаць у фарсе
33 кандыдаты ў дэпутаты Гомельскага абласнога і Гомельскага гарадзкога Саветаў дэпутатаў былі адкліканыя кіруючымі Радамі абласной і гарадзкой арганізацыяў АГП у межах выкананьня рашэньня XIII зьезду партыі.
Такое ж рашэньне прынялі і іншыя суб’екты абласной кааліцыі АДС.
Сёньня, падчас прэсавай канфэрэнцыі, было заяўлена аб зьняцьці кандыдатаў ад партыі “Справядлівы сьвет”, БСДП, аргкамітэту па стварэньні партыі “Народная грамада”. Усяго здымаецца больш за 70 чалавек.
Галоўнай прычынай такога рашэньня зьяўляецца неўключэньне ў склад выбарчых камісыяў прадстаўнікоў АДС, што ставіць пад сумненьне вынікі галасаваньня і перакрэслівае спадзяваньні на справядлівыя і сумленныя выбары.
Старшыня гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў патлумачыў сваю пазыцыю так: “Улады зацікаўленыя ва ўдзеле прадстаўнікоў апазыцыі ў так званых выбарах, але мы не жадаем быць дэкарацыяй у працэсе прызначэньня праўладных кандыдатаў, таму заяўляем аб зыходзе з гэтага фарсу”.
Нагадаем, Гомельская абласная кааліцыя вылучыла 101 партыйнага кандыдата ў дэпутаты, што склала больш за трэць усіх апазыцыйных кандыдатаў, вылучаных палітычнымі партыямі Беларусі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме