19:01 02.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Гомельская абласная арганізацыя АГП накіравала скаргу ў ЦВК у сувязі з парушэннем выбарчага заканадаўства
Гомельская абласная арганізацыя АГП накіравала скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію ў сувязі з парушэннем выбарчага заканадаўства.
“25-га сакавіка быў апошні дзень, калі адбывалася рэгістрацыя, – патлумачыў сітуацыю Старшыня гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў. – Абласная камісія мусіла перадаць дадзеныя на працягу 4 дзён пасля заканчэння рэгістрацыі – 29 сакавіка. Сёння – 2 красавіка, але ў мясцовай прэсе пакуль няма спіса кандыдатаў, якія балатуюцца ў абласны Cавет. З’явілася толькі інфармацыя на сайце аблвыканкама, дзе не ўсе дадзеныя і не пазначаныя кандыдаты ад АДС, якія атрымалі пасведчанне. Таму мы вымушаныя былі звярнуцца ў Цэнтральную камісію, каб гэтае парушэнне выбарчага заканадаўства было выпраўленае”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме