16:15 04.07.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Гомельская абласная АГП вылучыла ў акруговыя камісіі 8 чалавек
Гомельская абласная арганізацыя АГП правяла паседжанне па вылучэнні кандыдатаў на ўключэнне ў склад акруговых выбарчых камісій.
Было вырашана вылучыць у камісіі ў Гомелі і вобласці восем чалавек. Таксама 10 чалавек у склад акруговых камісій вылучыла абласная арганізацыя партыі «Справядлівы свет», і дваіх — партыя БНФ.
Усяго ў Гомельскай вобласці будзе створана 17 акруговых выбарчых камісій.
«Вялікіх спадзяванняў, што сяброў партый уключаць у камісіі, няма. Хутчэй, як і ў мінулыя гады, апазіцыянеры не трапяць у камісіі. Таму што сябры партый добра ведаюць законы, а выбаркамам для фальсіфікацый выбараў патрэбна толькі маўклівая згода сяброў камісій, таму што выбараў няма — адна імітацыя. А людзі, якія будуць настойваць на выкананні выбарчага заканадаўства, створаць праблемы для фальсіфікатараў», - лічыць старшыня Гомельскай абласной арганізацыі і намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў.
www.spring96.org
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |