23:16 26.04.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Гомель: вянкі да чарнобыльскай капліцы

Сёньня ў Гомелі дэмакратычныя актывісты ўшанавалі памяць ахвяраў Чарнобылю.
А 14-й гадзіне прадстаўнікі руху “За свабоду”, АГП, ПКБ, НароднайГрамады ды іншых дэмакратычных арганізацый рэгіёну зь вянкамі й жывымі кветкамі прайшлі па вуліцы Агаранкі да чарнобыльскай капліцы. Яна была ўзьведзена ня так даўно ў мікрараёне “Валатава” да сумнай чарнобыльскай даты — 26 красавіка.
Прысутныя хвілінай маўчаньня ўшанавалі памяць ахвяраў Чарнобылю.
Гаворыць рэгіянальны каардынатар руху “За свабоду”Ўладзімер Кацора, які спрычыніўся да паездак апазыцыйных лідэраў па чарнобыльскіх раёнах, а сёньня ўскладаў вянкі да капліцы:
“Па-першае, памяць жывая. Да таго ж улады замоўчваюць праблемы, якія існуюць у пацярпелых ад Чарнобылю раёнах. Учора стала вядома, што ўлады бяруць арыентацыю не на рэабілітацыю заражаных радыяцыяй раёнаў, а на адраджэньне. Лічу, што да адраджэньня яшчэ далёка. Трэба сьпярша зрабіць на заражаных тэрыторыях простыя й зразумелыя рэчы. Не араць і сеяць, а забясьпечыць людзей сапраўды чыстымі прадуктамі харчаваньня, каб у іх была будучыня. Трэба пабудаваць лазьні, якіх няма, а таксама забясьпечыць насельніцтва нармальным мэдычным абслугоўваньнем”.
Акцыю дэмакратычных актывістаў здымалі на відэакамэру людзі ў цывільным. Супрацоўнікі ДАІ затрымалі мікрааўтобус сябра АГП ЛеанідаСудаленкі й правяралі дакумэнты, ажно пакуль жалобная цырымонія ня скончылася.
Пад вечар у офісе АГП адбыліся прэзэнтацыя чарнобыльскага фільму Ўладзімера Коласа і “круглы стол” па праблемах чарнобыльскай катастрофы й будаўніцтва ў Беларусі атамнай станцыі.
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |