12:30 24.06.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Гомель: гарадскія чыноўнікі знішчылі саму сутнасць права на мірныя сходы грамадзян
21 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля пачалося слуханьне справы па скарзе актывістаў АГП на адмову гарвыканкама ў правядзенні партыйных пікетаў, на якіх планавалася данесці да ведама гараджан аб праблемах адсутнасці ў краіне свабодных і сумленных выбараў у межах кампаніі "За сумленныя выбары без Лукашэнкі». Прадстаўляючы ў судзе інтарэсы больш за дзесяці партыйных актывістаў юрыст, сябра АГП Леанід Судаленка пракаментаваў сітуацыю.
- Можна з упэўненасцю канстатаваць, што ў Гомелі свабода правядзення мірных сходаў грамадзян не толькі пастаўлена пад сумнеў, гарадскія чыноўнікі знішчылі саму сутнасць гэтага права. На працягу апошніх 8 гадоў у абласным цэнтры гарадскія ўлады не дазволілі правесці ні аднаго больш чым з 500 заяўленых масавых мерапрыемстваў з боку грамадскіх і палітычных актывістаў рэгіёну. Наколькі я прыпамінаю, дэмакратам у Гомелі апошні раз быў дазволены мітынг у далёкім 2004 годзе.
- Жадаючых выступіць у абарону грамадскіх інтарэсаў гарвыканкам абавязвае не толькі аплаціць за свой кошт паслугі міліцыі, медыцыны і камунальнікаў, але і накіроўвае ў адно адзінае месца ў нашым паўмільённым горадзе, якое знаходзіцца ў адным са спальных мікрараёнаў горада. Я прыпамінаю выпадак, калі мяне, як зарэгістраванага кандыдата ў абласны Савет дэпутатаў чыноўнікі з гарвыканкаму накіроўвалі разам з маімі выбаршчыкамі для абмеркавання перадвыбарнай праграмы менавіта ў гэты спальны мікрараён, хоць я балатаваўся зусім у іншым раёне горада.
Нагадаем, у рамках маючай адбыцца палітычнай кампаніі пад назвай выбары дэпутатаў Парламента прадстаўнікі АГП толькі ў Гомельскім рэгіёне заявілі каля 50 пікетаў "За сумленныя выбары без Лукашэнкі», ні адна з якой не была задаволена. Па ўсіх выпадкам адмоў суды праходзяць у Добрушы, Рэчыцы, Акцябрскім, Светлагорску і Мазыры.
Наступнае пасяджэнне ў Гомелі пройдзе 5 ліпеня пад старшынствам суддзі Марыны Дамненка. Прадстаўнікі гарвыканкама на папярэдняе судовае паседжанне не з'явіліся.
http://gomelspring.org/
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
28 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |