13:15 09.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Генералу Паўлу Казлоўскаму — 70 гадоў
Былы міністр абароны нарадзіўся ў Нямеччыне 9 сакавіка 1942. Туды сям’я была вывезеная на прымусовыя працы з роднай вёскі Ваўкаўня Пружанскага раёна. Бацька Казлоўскага загінуў у 1945. Маці адна гадавала пецярых дзяцей. Павел быў наймалодшым з іх.
Вучыўся ў Ташкенцкай агульнавайсковай каманднай вучэльні (скончыў у 1965). Скончыў ваенныя акадэміі імя Фрунзэ (1971–1974) і Генштабу (1985–1987).
Служыў у Грузіі, Арменіі, Расіі. З 1978 дарадца камандзіра брыгады ў Анголе. З 1987 вярнуўся на службу ў Беларусь. У красавіку 1992 прызначаны міністрам абароны Беларусі. Сышоў у адстаўку пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі.
У 2001 вылучаўся на выбарах прэзідэнта. Быў адным з пяцёркі дэмакратычных кандыдатаў (Домаш, Ганчарык, Чыгір, Казлоўскі, Калякін), але не набраў неабходнай колькасці подпісаў. На апошніх прэзідэнцкіх выбарах быў даверанай асобай Андрэя Саннікава.
Жанаты, мае трох дзяцей.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |